Адсвяткавалi масленіцу

14.02.2018 Выкл. Автор administrator

У нядзелю, 11 лютага, дзятлаўчане адсвяткавалі Масленіцу – з шумным гуляннем, з блінамі праводзілі зіму і сустракалі вясну. Традыцыйна былі падрыхтаваны святочныя мерапрыемствы, спартыўныя конкурсы, наладжаны гандаль.
Актывісты раённых арганізацый “Беларускага саюза жанчын”, “Таварыства Чырвонага Крыжа” і “БРСМ” праводзілі ў гэты дзень пікет у падтрымку кандыдата у абласныя і мясцовыя Саветы дэпутатаў Максiмовiч Марыi разам з яе давераннымi асобами Макарчыкам Валерыям и Якубоускай Аленай.
Прафкамам УЗ «Дзятлауская ЦРБ» разам с таварыствам «Чырвонага крыжа» частавалі ўсіх гарачым чаем, якi быу iмi i арганiзаваны.

На спартыўныя спаборніцтвы паміж працоўнымі калектывамі раёна запрасіў Дзмітрый Ёда. У гэтым годзе ўдзельнікаў было як ніколі шмат – 11 каманд: сярод якiх была i каманда раённай бальніцы. Спаборніцтвы праходзілі вельмі эмацыянальна, бурна і азартна, у конкурсе па хакею – першае месца заняла каманда раённай бальніцы.
А напрыканцы Масленіцы, па традыцыі, спалілі пудзіла Зімы, развіталіся з ёю да наступнага года.