У нашым раёне вядомы валанцёры арганізацыі “Сябры Дзятлава” з Люксембурга. На Дзятлаўшчыне яны ўжо даўно не госці, а як сапраўдныя сваякі. Штогод яны аказваюць дапамогу тым, хто мае патрэбу, і супрацоўнічаюць з Цэнтральнай раённай бальніцай, яслі-садам №1 горада Дзятлава, касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і араторыям.