Штогод у сакавіку адзначаецца Дзень спажыўца. У сувязі з гэтым у Дзятлаўскім райЦГЭ прайшло пасяджэнне «круглага стала» па тэме «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца». Кожны чалавек заслугоўвае права на здаровае харчаванне, таму ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі якасць выпускаемай прадукцыі на прадпрыемствах Дзятлаўскага раёна і ўзгадалі, што трэба ведаць спажыўцу пры куплі прадуктаў харчавання.