Сёння, 21 ліпеня, на беразе возера ў Гезгалах разгарнулася Свята рыбака ў рамках раённага праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім». Павітаў гасцей свята Няптун, і яго з’яўленне дазволіла яшчэ больш акунуцца ў атмасферу свята, якое звязана з водным царствам. Пакуль рыбаловы хаваліся з вудамі ў ціхіх месцах, арганізатары свята запрасілі работнікаў раённых арганізацый