Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей. Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат