27 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў навучальны семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў установаў культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Мэтай семінара з’яўлялася вызначыць шэраг напрамкаў работы па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару,