Ва ўрочышчы «Рыбакі» 15 чэрвеня прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, Дварэцкага льнозавода, Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў і Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў штогадовых спаборніцтвах санітарных дружын. Не паспеўшы сустрэцца, каманды хутка рызышліся па сваіх участках спаборніцтваў. Сандружыны праверылі аснашчэнні, а таксама дасканала перабралі ўсё, што ўкамплектавана ў медыцынскіх сумках. Да таго ж, прадстаўнікі каманд прадэманстравалі свае ўменні хутка рэагаваць на надзвычайныя