Работнікі аховы здароўя на мінулым тыдні адзначылі сваё прафесійнае свята. Дактары, медыцынскія сёстры, санітары раёна сабраліся ў святочнай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго. Вядома, асаблівую ўвагу надалі ветэранам працы, якія стаяць ля вытокаў медыцыны Дзятлаўшчыны і прыклалі шмат намаганняў для развіцця сістэмы аховы здароўя ў раёне.
На жаль, не ў кожнага з былых работнікаў атрымалася сустрэцца з калегамі ў такі важны для іх усіх дзень, таму галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч і старшыня прафсаюза медустановы Валерый Макарчык павіншавалі выдатнікаў працы асабіста.
Так, з кветкамі і падарункамі яны наведаліся да ветэрана працы Рэгіны Каракулька, былой загадчыцы Дварэцкай амбулаторыі.
Жанчына аддала сваёй любімай справе паўстагоддзя, і за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва Дзятлаўскага раёна ёй перадалі Падзячны ліст ад раённага Савета дэпутатаў.
Прыемным супадзеннем стала тое, што сярод былых медработнікаў Дзятлаўшчыны ёсць і равеснікі Гродзенскай вобласці. Тых, хто ў гэтым годзе сустракае сваё 75-годдзе, калегі таксама не абышлі ўвагай.
Паставых медсясцёр тэрапеўтычнага аддзялення Новаяльнянскай гарадской бальніцы Ірыну Ляўшук і Надзею Баравік павіншавалі з прафесійным святам і юбілеем у іх дома.
Сустракалі гасцей і прымалі цёплыя словы падзякі за адданасць прафессіі доктар-педыятр і медсястра Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Яўгенія Казлоўская і Станіслава Міклаш. Прыемным сюрпрызам стаў візіт малодшых калег да фельчара хуткай медыцынскай дапамогі Казлоўшчынскай бальніцы Антона Ляўкевіча.
Кожны з былых работнікаў устаноў аховы здароўя Дзятлаўшчыны няхай ужо і на заслужаным адпачынку, але гэта не выкрэслівае іх высокія ацэнкі ў працы і не пазбаўляе іх гордага звання “медык”. Быць на варце здароўя іншых людзей – іх прызнанне, а яно рэхам не гучы