У час пасяджэння выканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў сертыфікаты “Узорная арганізацыя Дзятлаўскага раёна па ахове працы” і грашовыя прэміі пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2021 год.
Пераможцам сярод арганізацый раёна вытворчай сферы з калектывам колькасцю да 100 чалавек стала камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Дзятлаўскае ПМС”.
Сярод арганізацый раёна вытворчай сферы з калектывам колькасцю ад 101 да 500 чалавек – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.
Сярод арганізацый раёна невытворчай сферы – Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца.