У час навагодніх і
калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у
юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала
сустракаць сямейныя святы дома?
На Дзятлаўшчыне
стала добрай традыцыяй у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Грамадскія аб’яднанні –
дзецям” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай
раённай бальніцы.
Сёлета дзеці і іх
бацькі прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі
райвыканкама, пярвічкі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі
саюз жанчын” у Дзятлаўскай ЦРБ, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”,
раённага Савета ветэранаў.
Дзед Мароз і Снягурка правялі для дзетак забаўляльную праграму з гульнямі, малеча чытала вершы, а потым казачныя персанажы заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цэлыя пакеты цукерак.
На развітанне
госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.