На Дзятлаўшчыне пачалася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета з гэтай мэтай медыкі выкарыстоўваюць вакцыну «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці.
Аднымі з першых атрымалі прышчэпкі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Усяго абараніліся ад грыпу 18 работнікаў установы.