Сёння, 21 ліпеня, на беразе возера ў Гезгалах разгарнулася Свята рыбака ў рамках раённага праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім».
Павітаў гасцей свята Няптун, і яго з’яўленне дазволіла яшчэ больш акунуцца ў атмасферу свята, якое звязана з водным царствам.
Пакуль рыбаловы хаваліся з вудамі ў ціхіх месцах, арганізатары свята запрасілі работнікаў раённых арганізацый да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце.
У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды КСУП «Жукоўшчына», Дзятлаўская ЦРБ, КСУП «Вензавец», Дзятлаўскае РУП ЖКГ.
Спаборніцтвы праходзілі ў займальнай і напружанай барацьбе. Удзельнікі лавілі кардонную рыбу, «мяшалі юшку», закідвалі мячы.
На працягу свята для гасцей выступалі артысты Дзятлаўшчыны. Малеча забаўлялася на атракцыёнах, не змяншалася колькасць людзей каля гандлёвых палатак з салодкай ватай, папкорнам і цацкамі.
Напрыканцы вясёлага мерапрыемства падвялі вынікі спартыўнай эстафеты.
Цёплае летняе надвор’е і добры настрой прысутных спрыялі ўдаламу адпачынку і выдатнаму святу.