{:ru}Сёння ў Хвінявічах адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №28 Марыі Станіславаўны Максімовіч з мясцовымі выбаршчыкамі.
Кандыдат у дэпутататы пазнаёміла прысутных са сваёй біяграфіяй, расказала, што зроблена за апошні час у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе яна працуе галоўным доктарам, для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Марыя Станіславаўна пазнаёміла прысутных на сустрэчы з асноўнымі накірункамі сваёй перадвыбарчай праграмы, сярод якіх – забеспячэнне якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі, павышэнне прэстыжу інстытута сям’і, забеспячэнне годнай старасці.
Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі прайшла ў актавай зале Хвінявіцкай школы.
Ул. інф. “Перамогі”{:}{:en}Today in Hvinevichah meeting took place candidate for deputy of the Grodno Oblast Council of Deputies of the 28th convocation on Djatlovo constituency №28 Maria Stanislavovna Maksimovic with local voters.
Candidate for deputy acquainted those present with his biography, said that has been done recently in Djatlovo central district hospital, where she works as a chief physician, to improve health care.
Maria Stanislavovna introduced those present at the meeting with the main directions of his election program, among them — the provision of quality and affordable health care, increase the prestige of the family, to ensure a decent old age.
Meetings of candidates with voters was held in the assembly hall of the school Hvinevichskoy.{:}