З грамадзянскімі ініцыятывамі — у «Белую Русь»

11.04.2019 Выкл. Автор administrator

У Дзятлаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Вынікі дзейнасці арганізацыі за 2017-2018 гады, эфектыўнасць яе работы, заахвочванне членаў “Белай Русі” ў арганізацыях раёна, перспектывы развіцця аб’яднання – вось некаторыя з пытанняў, абмеркаваных ходам пасяджэння.

Дэлегатамі ад УЗ «Дзятлаўская ЦРБ» на канферэнцыю былі абраныя Гусева Інэса, Макарчык Валерый, Касцюшка Наталля і Логіш Наталля.

Канферэнцыю адкрыў намеснік старшыні райвыканкама і старшыня дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, далей былі абраны прэзідыум у складзе дзевяці чалавек, у склад якога так сама ўвайшла і Гусева Інэса, сакратарыят, мандатная, падліковая і рэдакцыйная камісіі.

На мерапрыемстве прысутнічала член рэспубліканскага і абласнога Савета «Белай Русі» Эльвіра Сарока. Яна падзякавала ўсім актывістам арганізацыі за падтрымку, разуменне і добрасумленнасць.

— Работа дзятлаўскай арганізацыі «Белая Русь» на годным узроўні, у абласной структуры яна ў лідарах, — падкрэсліла Эльвіра Сарока.

Асаблівую падзяку яна перадала старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігару Кухарэвічу ад Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» за значны асабісты ўклад у рэалізацыю стратэгічных мэтаў і задач аб’яднання, актыўны ўдзел у дзейнасці раённай арганізацыі «Белая Русь».

Таксама падзякі ад Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» атрымалі член прэзідыума раённай арганізацыі Наталля Калодка, старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Чайкоўская, старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева.

У гэты дзень быў абраны Савет Дзятлаўскай раённай арганізацыі «Белая Русь», у склад якога ўвайшоў і Макарчык Валерый старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УЗ «Дзятлаўская ЦРБ».

Напрыканцы канферэнцыі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” таксама выканаў прыемную місію – адзначыў падзячнымі лістамі самых актыўных удзельнікаў арганізацыі.

Патрыятычнымі песнямі парадавалі прысутных артысты Дзятлаўшчыны.