Лепшыя па ахове працы

29.03.2022 Off By administrator

У час пасяджэння выканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў сертыфікаты “Узорная арганізацыя Дзятлаўскага раёна па ахове працы” і грашовыя прэміі пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2021 год.

Пераможцам сярод арганізацый раёна вытворчай сферы з калектывам колькасцю да 100 чалавек стала камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Дзятлаўскае ПМС”.

http://diatlovonews.by/wp-content/uploads/2022/03/IMG_9547.jpg

Сярод арганізацый раёна вытворчай сферы з калектывам колькасцю ад 101 да 500 чалавек – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

http://diatlovonews.by/wp-content/uploads/2022/03/IMG_9553.jpg

Сярод арганізацый раёна невытворчай сферы – Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца.

http://diatlovonews.by/wp-content/uploads/2022/03/IMG_9556.jpg

http://diatlovonews.by/wp-content/uploads/2022/03/IMG_9558.jpg