У Дзятлаўскай ЦРБ – дыплом рэспубліканскага ўзроўню

12.03.2021 Off By administrator

У Дзятлаўскай ЦРБ — дыплом рэспубліканскага ўзроўню

На пашыраным пасяджэнні выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама падвялі вынікі працы за мінулы год.

 

Дзятлаўская ЦРБ у ліку тых, хто атрымаў узнагароды рэспубліканскага ўзроўню.

Па выніках работы за 2020 год Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца была ўдастоена дыплома ў намінацыі “Лепшая цэнтральная раённая бальніца ў рэспубліканскім аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2020 год”.

Прыступкай да перамогі стала ўзнагарода абласнога ўзроўню – дыплом І ступені ў штогадовым абласным аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва паміж арганізацыямі аховы здароўя па выніках дзейнасці ў 2020 годзе сярод установаў аховы здароўя раённага ўзроўню з колькасцю насельніцтва ніжэй за 30 тысяч чалавек.

Наталля АВЯРЧУК