У Дзятлаве 6 снежня прайшоў раённы конкурс прыгажосці і грацыі “Краса Дзятлаўшчыны-2019”. Гэтае мерапрыемства традыцыйнае і яго арганізавалі раённы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і сектар па рабоце з моладдзю Цэнтра культуры і народнай творчасці. Спонсарамі конкурсу сталі прадстаўнік турыстычнай кампаніі “Лассе-Тур” Анастасія Госцева і майстар перманентнага макіяжу г. Мінск-Віцебск Аляксандр Крышан.