Фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – 2019.

21.05.2019 Выкл. Автор Макарчик В.В.

У Дзятлаве прайшоу трэці штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” прыурочаны Міжнароднаму Дню сям’і.

Гэты раённы праект ужо палюбіўся дзятлаўчанам, і з кожным годам збірае ўсё больш удзельнікаў і гледачоў. З самага ранку ў горадзе пануе святочная атмасфера, працуюць гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі. Гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі ўдзельнікам свята прапаноўваюць рамеснікі і спецыялісты нашага раёна, госці з суседніх раёнаў. Надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ дораць шмат радасці дзецям.

Ад УЗ «Дзятлаўская ЦРБ» на адведзенай пляцоўцы працавала «Палатка здароўя». Кожны жадаючы мог звярнуцца, атрымаць кансультацыю ад лекара агульнай практыкі, а па неабходнасці і медыцынскую дапамогу, рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця ад валеолага. Валанцёры Чырвонага Крыжа частавалі ўсіх чыстай, пітьявой вадой.

У гэты дзень на гарадскім стадыёне галоўны ўрач — Максімавіч Марыя і старшыня прафкама Макарчык Валерый ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па дартсе і стральбе.

Так сама старшыня прафкама са сваёй сям’ёй прыняу ўдзел у конкурсе “Сэлфі з любоўю”, дзе занялi трэцяе прызавое месца

Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. У сям’і пачынаецца жыццё чалавека, адбываецца фарміраванне яго асобы.

Макарчык Валерый