На Дзятлаўшчыне рэалізоўваецца раённы міні-праект “Пісьмо пераможцу”, у рамках якога ў аграгарадку Вензавец стартаваў аўта-велапрабег “Нашым ветэранам – клопат і ўвагу”.

08.05.2019 Выкл. Автор Макарчик В.В.

Удзел у мерапрыемстве прымаюць валанцёры з ліку актывістаў раённых арганізацый ГА “БРСМ”, “Белай Русі”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, “Беларускага саюза жанчын”, раённага савета ветэранаў, да іх далучыліся старшыні сельвыканкамаў, работнікі культуры i Дятлаускай бальницы. Напрярэдадні Дня Перамогісімвалічныя пісьмы-трохкутнічкі, нізкі паклон, падарункі і віншаванні ўдзельнікі акцыі дораць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваным да іх жыхарам Дзятлаўшчыны. Пісьмо-трохкутнічак выступае сімвалам яднання паміж тылам і фронтам, ніткай памяці, якая злучае ваеннае і мірнае пакаленні беларусаў.
У аграгарадку Вензавец госці завіталі да ветэрана працы і ўдзельніца вайны Анастасіі Салікавай. Успаміны Анастасіі Іванаўны аб ваенным юнацтве напоўнены горыччу і болем з-за страты роднага чалавека. Прыняўшы віншаванні, жанчына чарговы раз расказала гасцям сваю гісторыю.
– Я жыла ў пасёлку Георгіеўка Джамбульскай вобласці Казахстана, дзе быў цэментны завод. 22 чэрвеня 1941 года мы купаліся ў горнай рацэ Чу. Нечакана прыбеглі дзяўчаты і паведамілі, што на заводзе сабраліся людзі, слухаюць радыё, кажуць, што пачалася вайна. Мы пабеглі туды. Было страшна, плакалі жанчыны. У гэты дзень маё дзяцінства скончылася. Наша сям’я была шматдзетнай (гадаваліся дзеці маці і бацькі). Грошай, каб вучыцца далей у школе, не было. Мы з сястрой пайшлі віць вяроўкі. Праз год нас вывезлі на шахту ў Караганду, дзе не было работнікаў, бо мужчыны пайшлі на фронт. На той час мне споўнілася пятнаццаць. Працавала матарысткай, а праз месяцы два – памочніцай запальшчыка. Партызаны ўзрывалі цягнікі, а мне давялося падрываць вугаль: у вугальнай сцяне бурыліся адтуліны, у іх закладваўся тол. Пасля выбуху вугаль грузілі на спецыяльную стужку, вывозілі на паверхню. 1 мая 1945 года ў змену маёй стрыечнай сястры Рымы адбыўся выбух на шахце. Яна загінула разам з іншымі.
Анастасія Іванаўна Салікава з’яўляецца ветэранам працы, пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва 1978 года, узнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, юбілейнымі медалямі. У пачатку 90-ых гадоў жанчына разам з сям’ёй прыехала жыць у Беларусь, дзе яе шануюць і не забываюць як чалавека, які самаадданай працай набліжаў Вялікую Перамогу.

Ірына СТЫРНІК