Нашым ветэранам – клопат і ўвагу

08.05.2019 Выкл. Автор Макарчик В.В.

На Дзятлаўшчыне працягваецца рэалізацыя раённага міні-праекта “Пісьмо пераможцу”, у рамках якога праходзіць аўта-велапрабег “Нашым ветэранам – клопат і ўвагу”.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць валанцёры з ліку актывістаў раённых арганізацый ГА “БРСМ”, “Белай Русі”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, “Беларускага саюза жанчын”, раённага савета ветэранаў, медыкі. Сёння яны завіталі да ветэрана вайны Аляксандра Юльянавіча Ляха, які жыве ў Дзятлаве.
Напрярэдадні Дня Перамогі сімвалічныя пісьмы-трохкутнічкі, нізкі паклон, падарункі і віншаванні ўдзельнікі акцыі дораць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваным да іх жыхарам Дзятлаўшчыны.
У сваю чаргу Аляксандр Юльянавіч расказаў аб ваенным юнацтве напоўненым горыччу і болем. Падзякаваў усім за віншаванні і ўвагу.


Аксана АНДАЛЮКЕВIЧ