Першамай у Дзятлаве

02.05.2019 Выкл. Автор Макарчик В.В.

1 мая ў Дзятлаве ладзіўся парад прафесій, прымеркаваны да Дня працы.

Гэта  актывісты прафсаюзнага руху і раённых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі розных галінаў народнай гаспадаркі Дзятлаўшчыны, сярод якіх i работнікі медыцыны.

Свята прадоўжыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных землякоў. З Днём працы ўдзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік.

Па выніках работы за 2018 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся новыя прозвішчы перадавікоў вытворчасці. У гэтым годзе два работнікі УЗ «Дзятлаўская ЦРБ» былі занесены на Дошку гонару: Блабанская Людміла — медыцынская сястра (старэйшая) Гезгалаўскай БСУ і Макарчык Валерый — фельчар даўрачэбнага кабінета Дзятлаўскай паліклінікі. Кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі.

На Дошку гонару быў занесены  i працоўны калектыў Руда — Яворскага ФАПа.

Былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія па выніках раённага спаборніцтва дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2018 год. Сярод пераможцау працоўныя калектывы Рудаяварскага ФАП i дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

З нагоды Дня працы і 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі ўдзельнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

Па добрай традыцыі ён таксама ўручыў узнагароды актывістам прафсаюзнага руху раёна. Сваю ўзнагароду атрымала Крывеня Таіса — медыцынская сястра (старэйшая) Дзятлаўскай паліклінікі, член прафсаюза УЗ «Дзятлаўская ЦРБ».

Прадоўжылася свята спартыўнымі спаборніцтвамі.