Адзіны дзень бяспекі

28.02.2019 Выкл. Автор administrator

27 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў навучальны семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў установаў культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Мэтай семінара з’яўлялася вызначыць шэраг напрамкаў работы па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, правапарушэнняў, прадухіленне гібелі і траўматызму грамадзян, а таксама мерапрыемстваў, якія вучаць правільна дзейнічаць ва ўмовах пажараў, аварый, аказваць першую дапамогу.

У рабоце семінара прынялі ўдзел і Валерый Макарчык, фельчар Дзятлаўскай ЦРБ. ён выступіў з інфармацыяй аб аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым у выніку аварыі тэхнагеннага і прыроднага характару.

Пасля заканчэння тэарэтычнай часткі семінара прайшлі практычныя заняткі па дзеянні работнікаў пры ўзнікненні пажару, арганізацыі эвакуацыі, па тушэнні пажару, аказанні першай медыцынскай дапамогі.