Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам

18.02.2019 Выкл. Автор administrator

Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.

Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі.

Не пакінулі нікога раўнадушным кранальныя творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі СШ №1 горада Дзятлава і работнікамі культуры.

Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі работнікі Дзятлаўская ЦРБ, разам з усімі, ўшанавалі памяць загінулых на чужой зямлі.

Пасля мітынга-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбываусяа канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Ваенны камісар Дзятлаўскга раёна Генадзь Суравец у сваім выступленні нагадаў пра стойкасць і мужнасць салдат у той страшнай вайне: “Мы можам ганарыцца тымі, хто выканаў свой абавязак перад Радзімай. Для ўсіх нас Афганская вайна не проста гісторыя – гэта непраходзячы чалавечы боль. Выказваю ўсім ветэранам гэтай вайны найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця, няхай мацнее баявое таварыства воінаў-афганцаў, памнажаюцца вашы добрыя справы на карысць Радзімы, няхай заўжды ў вашых дамах будуць мір і спакой”.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны не перастаюць служыць сваёй Айчыне і сёння, працуючы, удзельнічаючы ў патрыятычным выхаванні моладзі. Пажадаў ім доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях.

Ва ўрачыстай абстаноўцы юбілейнымі медалямі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” былі ўзнагароджаны i нашы работнікі — Губко Валянцін і Грэцкі Сяргей, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане.

Як вядома, войны не заканчваюцца тым момантам, калі змаўкае зброя. Яны працягваюцца ў душах тых, хто ў іх удзельнічаў. І вайна на афганскай зямлі – не выключэнне. Сёння падзеі той вайны застаюцца ў памяці ў песнях, якія гучалі са сцэны ў выкананні дзятлаўскіх артыстаў.

Напрыканцы мерапрыемства вядучыя — Маліноўская Наталля і Макарчык Валерый яшчэ раз пажадалі ўсім воінам-афганцам здароўя, міру, дабра, аптымізму, заставацца для ўсіх прыкладам стойкасці і жыццялюбства.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ