“Місіс Дзятлаўшчыны-2018”

26.11.2018 Выкл. Автор Макарчик В.В.

Месяц трэніровак, рэпетыцый, фотасесій, падрыхтоўка касцюмаў – кругласутачная работа над сабой.

Праз усё гэта прайшлі ўдзельніцы конкурсу “Місіс Дзятлаўшчыны-2018”, які адбыўся 24 лістапада ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

За званне “Місіс Дзятлаўшчыны-2018” у гэтым годзе Дзятлаўскую бальніцу прадстауляла Наталля Новікава — медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення.

У першым конкурсным заданні – дэфіле ў вобразах – канкурсанткі паказалі, наколькі яны прыгожыя, абаяльныя і па-свойму непаўторныя.

Сваё майстэрства ў якасці гаспадыняў яны прадэманстравалі ў кулінарным конкурсе “Гасцей сустракаем караваем”, на які прадставілі караваі, спечаныя дома.

На выдатна справіліся канкурсанткі і з дамашнім заданнем пры падрыхтоўцы прэзентацыі пра сябе. Наталля Новікава паведала, што ў жыцці прытрымліваецц прынцыпаў Канфуцыя.

У творчым конкурсе членам журы таксама няпроста было вызначыцца з пераможцай. Удзельніцы прыгожа танцавалі і спявалі, а таксама паказвалі артыстызм у гумарыстычных сцэнках.

Даказалі, што яны не толькі прыгожыя, але і разумныя, удзельніцы ў інтэлектуальным конкурсе. Што для жанчыны галоўнае ў жыцці, што можа зрабіць яе па-сапраўднаму шчаслівай, якімі ўнутранымі дадзенымі павінна валодаць, у які момант жыцця хацела б вярнуцца і якія тры жаданні загадаць – вось пытанні, на якія адказвалі канкурсанткі.

Усім гасцям мерапрыемства ў гэты дзень прадаставілася магчымасць вярнуцца ў сваё дзяцінства і ўбачыць любімых герояў казак, а заадно даведацца, якія казкі любяць дзеці канкурсантак, бо яны ўдзельнічалі разам з мамамі ў фінальным дэфіле. Наталля Новікава і яе ўжо дарослая дачка здзейснілі падарожжа ў казку “Папялушка”.

Варта адзначыць, што на працягу ўсяго мерапрыемства, у перапынках паміж конкурсамі, свае вясёлыя песні і выступленні дарылі гледачам тленавітыя артысты Дзятлаўшчыны – Максім Юганаў, Анастасія Максіменка, Валерый Макарчык, Наталля Бузук, цыркавая студыя “Марсі”, Ала Чарняўская, якая, дарэчы, з’яўлялася галоўным рэжысёрам-пастаноўшчыкам конкурсу.

Нарэшце, члены журы падвялі вынікі і выйшлі на сцэну, каб павіншаваць пераможцаў і ўручыць прыемныя падарункі, так «Місіс абаянне» стала  Наталля Новікава, а уладальніцай тытула «Місіс Дзятлаўшчыны-2018» стала Анастасія Голуб – дэрэктар Дзятлаускага цэнтра культуры. Самы галоўны для яе прыз – карону ўручыла Краса Дзятлаўшчыны-2017 Ангеліна Дулебянец.

Наталля Новікава атрымала кветкі і падарункі ад прафкама                              УЗ «Дзятлаўская ЦРБ», а так сама ад спонсараў мерапрыемства за тытул «Миссиис абаянне — 2018».

Вядучым мерапрыемства быў старшыня прафсаюзнага камітэта                  УЗ «Дзятлаўская ЦРБ».

 Валерый Макарчык

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ