Месяц трэніровак, рэпетыцый, фотасесій, падрыхтоўка касцюмаў – кругласутачная работа над сабой. Праз усё гэта прайшлі ўдзельніцы конкурсу “Місіс Дзятлаўшчыны-2018”, які адбыўся 24 лістапада ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.