Гартаючы мінулага старонкі

08.11.2018 Выкл. Автор Макарчик В.В.

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт, прымеркаваны да значнай падзеі мінулага стагоддзя, – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Захаваннае ў Беларусі 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята – гэта не спроба захаваць мінулае. Гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару. Няхай гэтае свята пакіне толькі самыя цёплыя эмоцыі, дазволіць яшчэ раз падумаць пра тое, якім павінна быць жыццё ў людзей і як неабходна імкнуцца да вялікіх перамогаў гэтак жа, як у мінулым зрабілі нашы слаўныя продкі, казалі вядучыя святочнага канцэрта Маліноўская Наталля і старшыня прафкама УЗ «Дзятлаўская ЦРБ» Макарчык Валерый.

Святочны настрой сваімі музычнымі выступленнямі гледачам дарылі Ала Чарняўская, Улад Ракуць, Тамара Ступак, Анастасія Максіменка, Лізавета Ёда, цыркавая студыя “Марсі”, вакальная група СШ №3, народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.

 

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ