Медыкі — за вакцынацыю

18.10.2018 Выкл. Автор administrator

На Дзятлаўшчыне пачалася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета з гэтай мэтай медыкі выкарыстоўваюць вакцыну «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці.

Аднымі з першых атрымалі прышчэпкі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Усяго абараніліся ад грыпу 18 работнікаў установы.